Материалов:
1 082 141

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Праверка правамернасці надання шляхецкай годнасці дваранскімі дэпутацкімі сходамі Герольдыяй у другой палове XIX ст.

Дата публикации: 04.02.2016

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:26:19Z

Аннотация:

Герольдыя была заснаваная ў Расійскай імперыі ў 1722 г. як дзяржаўная структура, якая займалася справамі дваранскага саслоўя. У яе абавязкі ўваходзіла складанне дваранскіх спісаў, назіранне за нясеннем дваранамі дзяржаўнай службы, кааптацыя ў дваранскае саслоўе асоб, якія дасягнулі адпаведнай прыступкі ў Табелі аб рангах, складанне гербаў. Пасля міністэрскай рэформы 1802 г. яна непасрэдна падпарадкоўвалася генерал-пракурору Сената. Герольдыя складалася з шэрагу экспедыцый: пошук і залічэнне ў дваранства, перамена прозвішчаў, уніфікаванне гербаў; узвядзенне ў чыны; рэвізія вызначэнняў дваранскіх дэпутацкіх сходаў і інш. З расійскіх тэрыторый па-за сферай кантролю Герольдыі знаходзілася толькі Вялікае княства Фінляндскае. Адной з задач Дэпартамента Герольдыі Сената было складанне дзяржаўных, губернскіх і мясцовых гербаў, а таксама гербаў расійскага дваранства і дваранства, прынятага ў рускае падданства. Для ажыццяўлення задачы, звязанай са зборам матэрыялу для складання гербаў і іх мастацкім выкананнем, было заснавана 10 чэрвеня 1857 г. гербавае аддзяленне Дэпартамента Герольдыі. Важным аспектам працы Герольдыі стала праверка рашэнняў дваранскіх дэпутацкіх сходаў аб зацвярджэнні ў дваранстве жыхароў беларускіх губерняў.

Другие версии документа

Праверка правамернасці надання шляхецкай годнасці дваранскімі дэпутацкімі сходамі Герольдыяй у другой палове XIX ст.

Связанные документы (рекомендация CORE)