Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Мікалай Дабралюбаў і Максім Багдановіч : тыпалогія і дынаміка ўспрымання літаратурнай класікі

Дата публикации: 04.02.2016

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:26:41Z

Аннотация:

У артыкуле разглядаюцца актуальныя аспекты цэласнага ўспрымання жыцця і творчасці класікаў рускай і беларускай літаратур – Мікалая Дабралюбава і Максіма Багдановіча. Агульныя і адрозныя рысы нацыянальнага культурнага жыцця аналізуюцца з прыцягненнем вопыту функцыянавання літаратурных музеяў Расіі і Беларусі. У савецкі час выказванні М. Дабралюбава разам з цытатамі з В. Бялінскага і М. Горкага склалі своеасаблівы тэкставы канон, які ў дзяржаўнай сістэме рэгламентаванасці даследчыцкага бачання ахопліваў не толькі ўласна рускую літаратуру, але і пашыраўся на ўсе нацыянальныя традыцыі, у тым ліку і беларускую. Кардынальныя змены грамадска-палітычнай парадыгмы, якія адбыліся ў пачатку 1990-х гг., непазбежна змянілі стаўленне да ідэйных натхняльнікаў мінулага часу. Праблема пераходнасці, сітуацыі “пост” у розных нацыянальных кантэкстах стала аб’ектам увагі аўтара артыкула. Прачытанне нанова класічнай спадчыны сёння ўскладнена шэрагам аб’ектыўных акалічнасцей нашых рэалій, у якіх усё большую моц пачынае набываць прагматызм, крытыцызм, а ўстаялыя алгарытмы міфатворчасці ўспрымаюцца як зжытыя, тупіковыя, якія блакуюць аб’ектыўнае асэнсаванне. Натуральны поступ гісторыі спакваля падказвае рознавектарныя, амбівалентныя падыходы, здольныя ўмацаваць жыццёвасць літаратуры, а ва ўмовах грамадскіх арытмій – захаваць устойлівы пульс чытацкага ўспрымання і даследчыцкай зацікаўленасці.


Связанные документы (рекомендация CORE)