У артыкуле аўтар аналізуе канфлікты, выкліканыя рознымі ацэнкамі падзей мінулага ў краінах постсавецкага рэгіёна, а таксама гістарычную палітыку, якая праводзіцца ў сумежных дзяржавах, і спробы заканадаўча рэгуляваць фарміраванне гістарычных уяўленняў. У артыкуле разгледжаны мемарыяльныя законы Расіі, Польшчы і Украіны, прычыны іх прыняцця і асноўныя наступствы. Аўтар прыходзіць да высновы, што палітызацыя гісторыі прыводзіць да маніпуліравання масавай гістарычнай свядомасцю, а мемарыяльныя законы з’яўляюцца неэфектыўным інструментам унутрынацыянальнага і міждзяржаўнага дыялога.