У публікацыі разглядаецца праблема развіцця культуры нацыянальных меншасцяў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі ў 1920-я гг. Гэта пытанне было часткай палітыкі беларусізацыі, што праводзілася ў тыя гады, і ўключала наступныя накірункі: стварэнне сістэмы тэрытарыяльнай аўтаноміі; адкрыццё школ і класаў з роднай для гэтых меншасцяў мовай навучання; рашэнне праблемы падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі; выданне газет і часопісаў на мовах нацменшасцяў; развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва.