Дадзены артыкул прысвечаны гістарычнаму даследаванню працэсаў фарміравання і развіцця музычнага і тэатральнага мастацтва беларускай дыяспары з 1918 па 1939 г. Матэрыял прадстаўляе тэатральнае жыццё беларускіх эмігрантаў як неад’емную частку нацыянальнай культуры ў кантэксце сусветнага культурнага развіцця. Беларускія тэатры ў Латвіі, Літве, Чэхаславакіі і Аргенціне станавіліся важным механізмам для дэманстрацыі нацыянальнай культуры ў агульнасусветным маштабе. Асаблівая ўвага нададзена аналізу супрацоўніцтва паміж беларускімі і ўкраінскімі эмігрантамі ў Чэхаславакіі і Канадзе. Культурная дзейнасць беларускіх эмігрантаў была важным фактарам іх адаптацыі да новых умоў жыцця. Аўтар артыкула прыходзіць да высновы, што культурнае жыццё замежных беларусаў мела важную ролю для дзейнасці дыяспары ў міжваенны перыяд. Матэрыял можа быць запатрабаваны не толькі сучаснымі гісторыкамі, але і спецыялістамі ў галіне мастацтва, музыкі і тэатра.