Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Рэдактарскі аналіз канцэпцыі кніжнай серыі для дзяцей

Дата публикации: 2016

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:32:19Z

Аннотация:

Артыкул прысвечаны рэдактарскаму аналізу канцэпцыі кніжнай падсерыі для дзяцей «Каляровы ровар», выпуск якой быў пачаты ў 2013 г. Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Аўтар называе прычыны, па якіх рэдактар павінен умець ствараць канцэпцыю выдання і аналізаваць яе; пералічвае патрабаванні да серыі як віду выданняў: агульнасць задумы, тэмы, мэтавага і функцыянальнага прызначэння, чытацкага адраса, аднатыпнасць афармлення, наяўнасць абагульняльных графічных элементаў выданняў. У артыкуле прааналізаваны дванаццаць выданняў, якія на сённяшні дзень выйшлі ў межах серыі, адзначаны асаблівасці іх формы і зместу. Зроблена выснова, што па фармальных паказчыках выданні не адпавядаюць патрабаванням да серыі. Абагульняе іх мэтавае і функцыянальнае прызначэнне (літаратурна-мастацкія выданні, якія развіваюць, выхоўваюць і адукоўваюць чытача), чытацкі адрас (дзеці), аўтары (сучасныя беларускія і шведскія) і мова (беларуская), на якой выпушчаны ўсе кнігі. Аднак адсутнасць аднатыпнага афармлення, разнастайнасць фарматаў, відаў выданняў не дазваляюць чытачу ўяўляць іх як серыю. Аўтар артыкула даказвае, што канцэпцыя серыі не дастаткова прадумана і рэалізавана, аднак адзначае, што кожнае выданне паасобку цікавае, эстэтычнае, сучаснае.

Тип: Article

Другие версии документа

Рэдактарскі аналіз канцэпцыі кніжнай серыі для дзяцей

Связанные документы (рекомендация CORE)