Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Фарміраванне студэнцкіх асяродкаў беларускай дыяспары ў міжваенны перыяд

Дата публикации: 2019

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:33:09Z

Аннотация:

Артыкул прысвечаны пытанням фарміравання асноўных студэнцкіх асяродкаў беларускіх эмігрантаў у Чэхаславакіі, Італіі, Германіі, Злучаных Штатах Амерыкі, Латвіі, Літве ў міжваенны перыяд. Найбольш значным студэнцкім цэнтрам беларускай дыяспары стала Чэхаславакія. Адным з асноўных фактараў, які ўплываў на дзейнасць беларускай эміграцыі ў Чэхаславакіі, была «руская акцыя». У даследаванні асаблівая ўвага нададзена пытанню ўзаемадзеяння беларускай дыяспары з метраполіяй. Аўтар прыходзіць да высноў, што беларускія студэнты замежжа адрозніваліся высокім узроўнем арганізацыйнай актыўнасці. На аснове сучасных навуковых поглядаў можна сцвярджаць, што фарміраванне студэнцкіх асяродкаў замежжа стала важным механізмам для развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці беларускай эміграцыі. Артыкул прадстаўляе беларускі студэнцкі рух як частку развіцця міжнародных студэнцкіх арганізацый у кантэксце сусветных маштабаў. Сродкі масавай інфармацыі ў Вільна і за мяжой апісвалі асноўныя падзеі студэнцкага жыцця. Грамадская актыўнасць беларускіх студэнтаў была важным фактарам іх адаптацыі да новых умоў побыту.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)