Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Апавядальныя структуры ў рамане Багуміла Грабала "Я абслугоўваю англійскага караля"

Дата публикации: 2016

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:34:44Z

Аннотация:

У артыкуле даецца аналіз апавядальных структур рамана «Я абслугоўваў англійскага караля» чэшскага пісьменніка ХХ ст. Багуміла Грабала. У рамане адсутнічае лагічная структура аповеду. Чэшскі пісьменнік выкарыстоўвае аўтаматычны метад, характэрны для сюррэалізму. Тэкст рамана можа быць успрыняты як плынь свядомасці або як унутраны маналог галоўнага героя Яна Дзіце. У артыкуле разглядаецца вобраз гэтага персанажа. У творы прасочваюцца элементы аўтабіяграфізму, асабліва ў вобразе Дзіце. Раман вылучаецца сваімі філасофскімі, метафізічнымі тэмамі. Вялікае месца ў мастацкай тканцы тэксту займаюць іронія і гумар. Іронія ў рамане можа быць суаднесена з постмадэрнісцкай іроніяй. Адначасова яна з ’ яўляецца яркай праявай такога феномена, як «пражская іронія». Значэнне і сэнс гэтага паняцця дастаткова падрабязна абмалёўваюцца ў прадстаўленым даследаванні. Грабал называецца спадчыннікам традыцыі Яраслава Гашака. Агульнасць гэтых пісьменнікаў бачыцца перш за ўсё ў іх прыналежнасці стыхіі «пражскай іроніі» і выкарыстанні аднолькавых апавядальных структур, у прыватнасці « тракцірнай іроніі» і чыстага маналога - аповеду, якія ўяўляюць сабой часта гумарыстычна і іранічна афарбаваны каментарый падзей паўсядзённага жыцця .

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)