Артыкул прысвечаны тэме негатыўных фактараў уплыву інфарматызацыі грамадства на асобу. Праведзены аналіз этапаў вывучэння праблемы, ступень даследаванасці. Абагульнены вопыт спецыялістаў з розных галін навукі па даследаванні праблем правільнага падыходу да
выкарыстання інфармацыйных тэхналогій і жыцця ў інфармацыйнай прасторы. Падчас аналізу сфер уплыву лічбавых тэхналогій на жыццядзейнасць чалавека выяўлены наступныя праблемы: вялікая колькасць часу, які чалавек праводзіць у сеціве ці карыстаючыся электроннымі прыладамі; развіццё такіх парушэнняў, як інтэрнэт-залежнасць і лічбавая дэменцыя; інфармацыйная перанасычанасць; страта каштоўнасці інфармацыі — спажыванне дзеля спажывання; зніжэнне прадукцыйнасці працы чалавека з-за бясконцых адцягненняў на другасныя ці неабавязковыя задачы; зніжэнне кагнітыўных здольнасцей мозга; негатыўны ўплыў інфармацыйных тэхналогій на мозг дзяцей падчас яго актыўнага развіцця; праблема інтэграцыі інфармацыйных тэхналогій у адукацыю. Зроблены высновы аб адначасовай карысці і небяспецы інфармацыйных тэхналогій, аб нізкай ступені асэнсаванасці праблемы на сучасным этапе развіцця грамадства і неабходнасці яе далейшага даследавання.