У публікацыі асвятляюцца змены ў дзяржаўным кіраванні Расійскай імперыі, выкліканыя пе- рамогай узброенага паўстання ў Петраградзе 27 лютага 1917 г. Асаблівая ўвага надаецца абставінам фарміравання і зместу дзейнасці Часовага ўрада і яго органаў на месцах, у тым ліку на Беларусі. Паказваюцца эканамічныя і палітычныя змены, якія адбыліся на Беларусі ў выніку палітыкі Часовага ўрада і «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з сакавіка да канца кастрычніка 1917 г.