Імя Францыска Скарыны шырока вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. «Стваральнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, гуманіст, асветнік, ён адыграў вырашальную ролю ў развіцці культурнага жыцця Беларусі ХУІ стагоддзя. Францыск Скарына - энцыклапедычна адукаваны чалавек, асветнік, вучоны, пісьменнік і перакладчык, філосаф і рэдактар, выдавец, першы ўсходнееўрапейскі тэарэтык кніжнага мастацтва, таленавіты арганізатар вытворчасці і шмат іншага. Скарына - прыклад для нас, беларусаў ХХІ стагоддзя, як жыць і працаваць дзеля сваёй Бацькаўшчыны, наш гонар, наша слава, наш нацыянальны брэнд.