У дадзеным артыкуле разглядаецца працэс ўзнікнення і трансфармацыі Саветаў на тэрыторыі Беларусі з сакавіка па ліпень 1917. Прасочваюцца змены ў стратэгіі і тактыцы дзеянняў Саветаў, характар іх узаемаадносін з іншымі грамадскімі арганізацыямі, а таксама з новымі органамі дзяржаўнай улады, паступовае ўключэнне Саветаў у працэс барацьбы за палітычную ўладу. Працэс барацьбы за ўладу характарызуецца паступовым абвастрэннем адносін паміж органамі Часовага ўрада і Саветамі, што, па сутнасці, адлюстроўвае агульнарасійскі працэс заканчэння двоеўладдзя пасля ліпеньскіх падзей у Петраградзе. Асаблівасцю дзейнасці Саветаў на Беларусі было тое, што ў найбольш уплывовым Мінскам Савеце з самага пачатку пераважалі бальшавікі. Акрамя таго, з усіх тыпаў Саветаў (сялянскіх, рабочых і салдацкіх), апошнія, у сілу прыфрантавога становішча Беларусі, былі найбольш шматлікімі і ўплывовымі. Таксама даследуецца пытанне аб узаемаадносінах Саветаў і беларускага нацыянальнага руху, падыходы да вырашэння нацыянальнага пытання як аднаго з ключавых у ходзе Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.