Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Вершы А. Пісьмянкова ў ілюстрацыях У. Бутрамеева: шляхі візуалізацыі паэтычнага радка

Дата публикации: 2017

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:41:30Z

Аннотация:

Тэндэнцыя да сінтэзу мастацтваў, характэрная для сучаснай еўрапейскай культуры, знайшла адлюстраванне і ў айчыннай літаратуры, у прыватнасці, праз узаемапранікненне слова і графікі з мэтай візуалізацыі паэтычнага радка. Паэзія, разлічаная на зрокавае ўспрыманне, натуральна, не можа абысціся без існавання ў друкаваным варыянце, а рэалізацыя мастацкай задачы патрабуе ўмелага выкарыстання магчымасцей паліграфіі і дызайну. У сувязі з гэтым звяртае на сябе ўвагу кніга Алеся Пісь- мянкова «Вершы» (1997), праілюстраваная Уладзімірам Бутрамеевым. З моманту яе выдання прайшло два дзесяцігоддзі, тым не менш яна па-ранейшаму выглядае актуальнай у кантэксце развіцця сучаснай беларускай паэзіі са схільнасцю творцаў да эксперыментаў.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)