Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Аналіз паштучных метадаў таксацыі нарыхтаваных круглых лесаматэрыялаў

Дата публикации: 17.03.2015

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:42:51Z

Аннотация:

На аснове літаратурных крыніц сцісла абмяркоўваюцца паштучныя метады таксацыі круглых лесаматэрыялаў, якія ўжываюцца ў розных краінах. Аналіз зместу табліц стандарта ДАСТ 2708–75 у параўнанні з аналагічнымі звесткамі літоўскіх табліц аб’ёмаў круглых лесаматэрыялаў выявіў дадатныя адхіленні, што сведчыць аб большых значэннях «літоўскіх» аб’ёмаў (да 10% для «камлёвых» і «сярэдзінных» бярвёнаў і да 15% – для «верхавінных», аднак для «камлёвых» лесаматэрыялаў дыяметрам болей за 70 см адхіленні па аб’ёмах складаюць толькі каля 2%). Даследаваны асноўны працоўны метад верхняга дыяметра (СТБ 1667–2012, ДАСТ 2708–75). Выкананы абмер 194 круглых лесаматэрыялаў у 6 штабелях (вымяралі дыяметры абодвух тарцоў (двойчы, з разлікам сярэдняга да 0,1 см), даўжыню (да 0,1 м)). Найбольшыя адхіленні характэрны для лесаматэрыялаў з павышаным збегам (1–2 см/м) (да –14,5% паводле формулы канцавых сячэнняў (Смальяна) і –13,1% – усечанага конуса). На наш погляд, мэтазгодна ўдакладненне метаду верхняга дыяметра з улікам сярэдняга збегу ў партыях абмяраемага круглага лесу (з унясеннем паправак у аб’ёмы, атрыманых з табліц ДАСТ 2708–75 па рэальнай велічыні збегу).


Связанные документы (рекомендация CORE)