Артыкул аналізуе маштабы эканамічнай эміграцыі беларусаў у Францыю ў міжваенны перыяд. Найбольшых маштабаў эміграцыйная хваля дасягнула ў 1920-я гады. Асноўная ўвага надаецца пы-
танням індывідуальнай адаптацыі і ўзроўню заробкаў беларускіх эмігрантаў у Францыі. Аўтар
даследуе працэсы фарміравання і станаўлення беларускай дыяспары, міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці ў асяродку беларусаў замежжа з 1918 па 1939 г. У артыкуле раскрываецца сутнасць эміграцыйных працэсаў у Францыю з тэрыторыі Заходняй Беларусі. Асаблівая ўвага надаецца аналізу арганізацыйнай працы беларускіх эмігрантаў. У артыкуле апісваецца і аналізуецца роля нацыянальных палітычных арганізацый у грамадскім жыцці беларускай дыяспары. Аўтар артыкула канстатуе, што працэс легалізацыі быў дастаткова працяглы і складаны для эканамічных эмігрантаў. Даследаванне прапануецца не толькі для беларускіх гісторыкаў, але і для спецыялістаў замежжа.