У артыкуле разглядаюцца дыскусійныя пытанні, якія датычацца марфалагічнага прыпцыпу беларускай арфаграфіі. Змяшчаюцца прапановы ўвесці новы тэрмін і яго дэфініцыю. Апісваюцца асноўныя патрабаванні арфаграфіі, заснаваныя на гэтым прынцыпе, а таксама пералічваюцца правілы напісання арфаграм, якія адпавядаюць яму: перадача на пісьме галосных, зычных, мяккага знака. Прадстаўлены фактычны матэрыял сведчыць пра тое, што фанемна-марфемны прынцып шырока выкарыстоўваецца ў беларускай арфаграфіі.