Артыкул прысвечаны вывучэнню нарматыўна-прававой базы Украіны ў выдавецкай сферы першых гадоў дзяржаўнай незалежнасці, калі фарміравалася сістэма нацыянальна арыентаванага кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання. Тут прадстаўлены ў храналагічным парадку асноўныя за- коны, указы і пастановы вышэйшых органаў улады, якія датычыліся пытанняў арганізацыі выда- вецкай дзейнасці і функцыянавання СМІ. Устаноўлена, што Украіна стала першай дзяржавай ся- род усходнеславянскіх, дзе ў гэты час была прынята мэтанакіраваная Праграма развіцця нацыя- нальнага кнігавыдання і прэсы на перыяд да 2000 г.