У артыкуле раскрываецца роля і месца харчовага пытання ў палітыцы Часовага ўрада з чэрвеня па жнівень 1917 г. Аўтар адзначае, што ў чэрвені – ліпені дзяржаўныя структуры і «рэвалюцыйная дэмакратыя» працягвалі працаваць на павышэнне эфектыўнасці агітацыйнапрапагандысцкай работы на вёсцы. Сфармаваная сетка губернскіх, павятовых і валасных харчовых камітэтаў распачала рэалізацыю хлебнай манаполіі: улік, развёрстку і рэквізіцыі хлебных запасаў ураджаю 1916 г. па «цвёрдых цэнах». З ліпеня 1917 г. са зрывам наступальніцкіх аперацый і палітычным крызісам, абвастрэннем дэфіцыту прамысловых тавараў, інфляцыяй зніжаюцца памеры продажу дзяржаве хлеба, частка валасных харчовых камітэтаў санкцыянуюць захоп памешчыцкіх пасеваў, выганаў і выпасаў. Павялічваецца таемны продаж хлеба па высокіх цэнах, распаўсюджваецца вінакурэнне. Павышэнне Часовым урадам пад канец жніўня «цвёрдых цэн» на хлеб у два разы не вырашыла кардынальна сітуацыю.