Фарміраванне камунікатыўнай і лінгвакультурнай кампетэнцый, што цесна спалучана з авалоданнем навучэнцамі маўленчай дзейнасцю, культурай маўленчых паводзін, а таксама неабходнымі звесткамі пра асновы ідэалогіі Дзяржавы, культуру, гісторыю і традыцыі беларускага народа, непасрэдна звязана з падборам тэкстаў. Для сучаснага мовазнаўства характэрна разнастайнасць навуковых метадаў і падыходаў, якімі карыстаюцца пры вывучэнні асноўнага прадмета. Але пры выкарыстанні любога інавацыйнага метаду важна правільна падабраць тэкст, каб ён не толькі садзейнічаў выпрацоўцы ўмення выкарыстоўваць арфаграфічную і пунктуацыйную пісьменнасць, але і нёс у сабе выхаваўчыя аспекты.