У артыкуле разглядаецца ўкраінская літаратура як аб’ект увагі Уладзіміра Жылкі пражскага перыяду жыцця і творчасці. Зацікаўленасць паэта, прадыктаваная падабенствам гістарычных шляхоў беларускага і ўкраінскага народаў, была рэалізавана ў вершаскладанні, перакладчыцкай практыцы, а таксама грамадскай і культурнай дзейнасці аднаго з яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры 1920-х гадоў.