Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Мадэль "Слоўніка беларускіх фемінітываў"

Дата публикации: 2020

Дата публикации в реестре: 2020-06-02T10:56:45Z

Аннотация:

Артыкул прысвечаны апісанню мадэлі аднамоўнага культуралагічнага «Слоўніка беларускіх фемінітываў». Разглядаецца такое паняцце як «мадэль», акрэсліваецца месца фемінітываў у сучаснай беларускай мове. Пры стварэнні мадэлі аўтары даследавалі перспектывы карыстальнікаў, вызначылі тып лексікаграфічнага выдання (навуковы, тлумачальны, аднамоўны друкаваны культуралагічна накіраваны слоўнік), чытацкі адрас (спецыялісты ў сферы рэдагавання, журналістыкі, філалогіі, навучэнцы і педагогі агульнаадукацыйных устаноў) і функцыі будучага выдання (прафесійна-матывацыйная, камунікатыўная, міждысцыплінарная, выхаваўчая, іміджавая), акрэслілі выбар першасных і другасных крыніц для стварэння, распрацавалі прынцыпы фарміравання слоўніка і спосабы лексікаграфавання ўваходных лексічных адзінак. Прапануецца мікраструктуру слоўнікавых артыкулаў мадэляванага даведніка зрабіць наступнай: загалоўныя словы, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, граматычныя, стылістычныя і семантычныя характарыстыкі, кантэкст, дзе ўжываюцца гэтыя лексемы.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)