У 1920-я гады адзінай рэальнай магчымасцю для большасці насельніцтва Савецкай Беларусі ўплываць на фарміраванне вертыкалі ўлады былі выбары ў сельскія Саветы. Яны праходзілі штогод, а сам працэс ix правядзення i вынікі адлюстроўвалі ўстаноўкі і падыходы ўлады. Агульнай тэндэнцыяй было "абвастрэнне класавай барацьбы", аднак у сярэдзіне 1920-х гг. назіраліся, тым не менш, паслабленні для небядняцкіх слаёў насельніцтва i пэўная дэмакратызацыя выбарчага працэсу.