Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Аднакампанентныя назвы беларускіх перыядычных выданняў

Дата публикации: 2020

Дата публикации в реестре: 2020-12-02T08:40:02Z

Аннотация:

У артыкуле разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці аднакампанентных назваў беларускіх перыядычных выданняў. Усяго за перыяд існавання нацыянальнага перыядычнага друку зафіксавана 517 намінацый, якія адносяцца да монакампанентных прэсонімаў. Вылучаны 11 лексіка-семантычных груп слоў, а таксама некаторыя адзінкавыя найменні, якія былі выкарыстаны ў якасці назваў перыядычных выданняў. Зроблены высновы, што найбольш пашыранымі з’яўляюцца групы «назва асобы / групы людзей», «абстрактнае паняцце», «назва арганізацыі». Група лексічных адзінак, якія называюць асобу / групу людзей, разнастайная. Фіксуюцца найменні асобы паводле назвы або тыпу навучальнай установы, прафесіі, спецыфікі прадпрыемства, паказчыкаў працы, нацыянальнасці і г. д. Перавага аддаецца назвам асобы / групы людзей паводле назвы або тыпу прамысловага / працоўнага прадпрыемства, аб’яднання; назвы партыі, грамадскай арганізацыі, сістэмы поглядаў, ідэй і пад.; віду дзейнасці. Абстрактныя паняцці шырока выкарыстоўваюцца для ўтварэння аднакампанентных прэсонімаў. Група вылучаных адзінак з’яўляецца гетэрагеннай. У яе межах адрозніваюць асобныя падгрупы, у якія ўваходзяць адзінкі, што абазначаюць тэрыторыю, мясцовасць, іх часткі; стан, працэс, дзеянне, яго вынік, спосаб (кірунак) дзеяння; працэс маўленча-мысленчай дзейнасці або яго вынік; псіхічны працэс, маральную якасць і г. д. Сярод назваў арганізацый, якія паслужылі назвамі перыядычных выданняў, вылучаны і сістэматызаваны назвы прамысловых прадпрыемстваў, грамадскіх, культурна-асветніцкіх або літаратурных аб’яднанняў.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)