Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Культурная і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў Латвіі ў міжваенны перыяд

Дата публикации: 2020

Дата публикации в реестре: 2021-01-19T16:40:47Z

Аннотация:

Артыкул прысвечаны псіхалагічным аспектам грамадскай дзейнасці беларусаў замежжа. Латвія стала адным з вядучых культурных цэнтраў беларускага замежжа ў 1918–1939 гг. Дзяржаўная палітыка краіны аказала непасрэдны ўплыў на грамадскую актыўнасць і культурнае жыццё беларусаў Латвіі. Беларуская супольнасць Латвіі мела таленавітых настаўнікаў, музыкантаў, паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў. Асаблівая ўвага надавалася тэатральнаму жыццю. У 1926 г. беларусы набылі сваё тэатральнае памяшканне, што дазволіла ім адчыніць Беларускі народны тэатр у Рызе. У 1927 г. было створана Таварыства беларускага тэатра, якое кансалідавала ў Рызе творчыя калектывы. Адметнасцю культурнага жыцця беларусаў Латвіі стала працяглае супрацоўніцтва з вядомым латышскім паэтам і грамадскім дзеячом Янам Райнісам. У даследаванні аналізуецца праблема культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў Латвіі на аснове новых гістарычных фактаў. Значная ўвага ў сучаснай этнічнай псіхалогіі надаецца культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасці. Самаатаясамліванне асоб з пэўнай нацыяй грунтуецца на культурнай ідэнтычнасці, на прыняцці норм і каштоўнасцей свайго народа.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)