3 прыходам бальшавікоў да ўлады ім давялося вырашаць мноства канкрэтных практычных пытанняў, якія раней прадстаўляліся малазначнымі і простымі. Сярод іншага трэба было распрацаваць адпаведную сістэму аплаты працы, вызначыць прынцыпы яе пабудовы, механізм функцыянавання, ды i ў цэлым ролю матэрыяльнага стымулу ў кадравай палітыцы савецкай улады. Патрабавала рашэння i пытанне аб месцы матэрыяльнай зацікаўленасці ў працы кіруючых савецкіх работнікаў, суадносінах узроўню i якасці іх заработнай платы з узроўнем i якасцю заработнай платы радавых працоўных.