У артыкуле разглядаюцца такія паняцці, як глабалізацыя, мараль, маральнасць, духоўнасць, аналізуюцца прычыны крызісу духоўнай культуры ў сучасным свеце, магчымасць маніпуляваць свядомасцю мільёнаў людзей з дапамогай Інтэрнэта і СМІ. Звяртаецца ўвага на неабходнасць выпрацоўкі і захавання каштоўнасна-светапогляднай бяспекі, якая забяспечваецца маральна-духоўным выхаваннем асобы і з’яўляецца звышзадачай усяго працэсу адукацыі і выхавання моладзі.