У выніку даследаванняў з калекцыяй вострасмакавых раслін выдзелены па комплексу гаспадарча карысных прыкмет, перададзены ў Дзяржаўнае сортавыпрабаванне і зарэгістраваны з уключэннем у Дзяржаўны рэестр сартоў Рэспублікі Беларусь з рэкамендацыяй для вырошчвання ў прысядзібных гаспадарках у 2014–2016 гг. сорт цыбулі шмат’яруснай (AlliumЧproliferum (Allium cepa Х Allium fistulosum)) «Узгорак», сорт цыбулі духмянай (Allium odorum L.) «Водар», сорт барага (Borago officinalis L.) «Блакіт», сорт герані буйнакарэнішчавай (Geranium macrorrhizum L.) «Танюша», сорт пажытніка блакітнага (Trigonella caerulea (L.) Ser.) «Росквіт» і сорт ісопа лекавага (Hyssopus officinalis L.) «Завея».