Першая частка вучэбнага дапаможніка выйшла ў свет у 2018 г. У другой частцы, падзеленай на дзве кнігі, абсталяванне класіфікавана па галіновай прыкмеце. У першай кнізе разглядаюцца машыны і агрэгаты для вытворчасці вяжучых матэрыялаў, азбестацэментных і жалезабетонных вырабаў. Па кожнай тэме спачатку прыводзіцца спрошчаная тэхналагічная схема, а затым апісваецца тыповае і перспектыўнае абсталяванне. Шмат увагі надаецца разліку машын і абсталявання спецыяльнага прызначэння