Артыкул прысвечаны апісанню сістэмы правіл падрыхтоўкі вучэбнага выдання па мове для фі-лалагічных спецыяльнасцей устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. На аснове прааналі-
заванга рукапісу падручніка "Стараславянская мова" і іншых аўтар прапануе шэраг практычных
рэкамендацый па ўдасканаленні працэсу стварэння і рэдагавання беларускамоўнай вучэбнай літаратуры. Указаны асноўныя характарыстыкі падручніка і яго дамінантныя функцыі, з адпаведнымі
прыкладамі разгледжаны чатыры аспекты, якія не павінны застацца па-за ўвагай рэдактара пры пад-
рыхтоўцы асноўнага тэксту: рубрыкацыя; змест параграфаў; нумарацыя і зверка ўсіх структурных
частак; кантроль па выяўленні паўтораў і парушэнняў законаў фармальнай логікі. Акрэслены асноўныя недахопы такіх элементаў апарата вучэбных выданняў, як прадмова, метадычны апарат.