Практыкум падрыхтаваны ў адпаведнасці з тыпавой праграмай па сучаснай беларускай літаратурнай мове, змяшчае практычныя заданні і тэсты для тэматычнага кантролю па сінтаксісе і пунктуацыі і мае на мэце дапамагчы выкладчыку і студэнту не толькі выпрацаваць навыкі сінтаксічнага аналізу словазлучэння, простага і складанага сказа, але і вызначыць ступень засваення кожнай тэмы.
Рэкамендаваны для студэнтаў і выкладчыкаў філалагічных спецыяльнасцей. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі і вучнямі пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэставання.
У даведніку змешчаны ўніверсальныя і інтэрнацыянальныя адзінкі прыказкавага мінімуму, асноўнага прыказкавага фонду, прыказкавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Падаюцца іншамоўныя аналагі беларускіх прыказак з славянскіх, раманскіх, германскіх, балтыйскіх, фіна-вугорскіх, грэчаскай, лацінскай, арабскай, кітайскай, персідскай, турэцкай, японскай і іншых моў.