Прапанаваны тэкст і заданні да яго будуць карысныя ў якасці дыдактычнага матэрыялу для падрыхтоўкі да алімпіяды, а таксама з мэтай павышэння ўзроўню ведаў па беларускай мове, іх кан тролю і самакантролю. Заданні распрацаваны па тэксце і ахопліваюць усе ўзроўні беларускай мовы — ад фанетыкі да сінтаксісу. Сам тэкст складзены аўтарам паводле разнастайных публікацый, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы і размешчаных у глабальнай сетцы інтэрнэт. Гэты вучэбна-трэніровачны комплекс прайшоў апрабацыю ў шматпрадметнай завочнай школе па беларускай мове, якая дзейнічае на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці» г. Магілёва.