Раскрываюцца заканамернасці незалежнага ўтварэння слоў па адной дэрывацыйнай мадэлі ад аднаго кораня ў дыялектнай і літаратурнай мове, вылучаюцца тыпы суадносін вытворнай і ўтваральнай лексем. Звяртаецца ўвага на сувязь працэсаў дэрывацыі з сінтагматычнымі ўласцівасцямі ўтваральных адзінак.