Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аналізуецца стварэнне і дзейнасць дзяржаўных органаў па рэгуляванні міжнацыянальных адносін у Рэспубліцы Беларусь. У 1990-х гг. органамі ўлады была прынята нарматыўна-прававая база, стварыўшая ўмовы для развіцця культур нацыянальных супольнасцей. У сярэдзіне 1990-х гг. быў створаны орган выканаўчай дзяржаўнай улады для забеспячэння ўмоў захавання этнічнай самабытнасці і выканання заканадаўства ў сферы рэалізацыі праў нацыянальных супольнасцей. У артыкуле выдзелены і ахарактарызаваны тры этапы ў дзейнасці дзяржаўных органаў па рэгуляванні міжнацыянальных зносін у Рэспубліцы Беларусь.