У артыкуле аналізуецца развщцё ідэі рэлігійнай талерантнасці ў рэнесансна-гуманістычнай і рэфармацыйнай думцы ў Беларусі эпохі Адраджэння. Паказаны калізіі заканадаўчага замацавання і сацыяльнай практыкі верацярпімасці на мяжы XVI–XVII стст. Канцэпцыя верацярпімасці і свабоды рэлілійнага самавызначэння разглядаецца як неабходная ўмова захавання грамадзянскага міру і згоды ў поліканфесійным грамадстве.