Артыкул прысвечаны дзейнасці доктара філалагічных навук А. С. Яскевіча (нар. у 1934 г.). Разглядаюцца яго асноўныя працы, прысвечаныя праблемам рытму, мастацкага вобраза, псіхалогіі творчасці. А. Яскевіч паўстае даследчыкам, які меў прагрэсіўныя погляды, не абмінаў праблемы савецкай літаратуры, шмат увагі прысвячаў маладым пісьменнікам, з глыбокай цікавасцю ставіўся да дасягненняў гуманітарных навук.