У артыкуле разглядаюцца асноўныя метадалагічныя падставы апісання нацыянальнай адметнасці парэміялагічнага фонду беларускай мовы: паняцце прыказкі як моўнай адзінкі; лінгвакультуралагічна значныя (рэлевантныя моўнай свядомасці) элементы структуры і зместу прыказак; склад найбольш ужывальных і вядомых парэміялагічных адзінак мовы; асноўныя паняцці, палажэнні і прыёмы вызначэння нацыянальна адметных прыказак.