Артыкул прысвечаны даследаванню праблемы ўплыву асацыяльных з’яў на моладзь Савецкай Беларусі ў 20-30-я гг. ХХ ст., а таксама барацьбы дзяржавы і грамадства з гэтым уплывам. Сцвярджаецца, што дзяржава выкарыстоўвала комплекс практычных і прафілактычных мер для змяншэння асацыяльных з’яў сярод юнага пакалення, ад якіх не быў пазбаўлены і камсамол Савецкай Беларусі. Юнакі і дзяўчыны таксама ўдзельнічалі ў барацьбе з асацыяльнымі з’явамі. Гэта дзейнасць моладзі з 1932 г. атрымала ў БССР шырокі размах. Увогуле асацыяльныя з’явы сярод камсамольцаў і юнацтва значна змен- шыліся ў 1930-я гг., калі было ліквідавана беспрацоўе, у дзяржавы з’явіліся дадатковыя матэрыяльныя сродкі для падтрымкі маладога пакалення, а заканадаўства стала больш строгім.