Прапанаваныя практыкаванні па тэме «Гукі беларускай мовы» распрацаваны з мэтай удасканальвання і павышэння ўзроўню ведаў навучэнцаў аб гукавым ладзе беларускай мовы. Іх можна выкарыстоўваць для работы з адоранымі дзецьмі пры падрыхтоўцы да алімпіяды, многія практыкаванні будуць прыдатныя на ўроках беларускай мовы ў якасці практычнага матэрыялу. Акрамя вырашэння адукацыйнай мэты, практыкаванні скіраваны на развіццё ў вучняў уважлівасці, кемлівасці і цікаўнасці. Заданні прайшлі апрабацыю на курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.