У артыкупе аналізуецца ўплыў працэсу гпабалізацыі на семантыку і функцыі этнаграфічнага кантэксту ў сучаснай беларускай прозе. Падкрэсліваецца, што мастацкі этнаграфізм як частка прадметнага свету літаратурнага твора ў сучаснай беларускай прозе займае значнае месца. Яго наяўнасць дэтэрмінуецца не толькі інерцыяй літаратурнай традыцыі, але і неабходнасцю пастаяннага пацвярджэння нацыянальнай і эстэтычнай ідэнтычнасці айчыннай прозы, яе развіццём ва ўмовах шматкультурнасці. Этнаграфічны кантэкст прадстаўлены перш за ўсё апісаннямі народнага побыту, трансфармацыяй міфалагічных вобразаў, выкарыстаннем этнаграфічнага метакантэксту. Мастацкі этнаграфізм ў беларускай прозе даследуемага перыяду перш за ўсё прысутнічае ў творах пра мінулае, а таксама ў фантастыцы і дэтэктывах. Дамінуючымі функцыямі мастацкага этнаграфізму ў беларускай прозе становяцца культуралагічная і сэнсава-генератыўная.