У артыкуле вызначаюцца параметры апісання проза-паэтычнага ідыястылю У. Караткевіча ў аспекце ўнутранай інтэртэкстуальнасці на наступных узроўнях: канцэптуальным, вобразным, жанрава- і тэматычна-тэкставым. Даследаванне проза-паэтычнага ідыястылю (ППІ) У. Караткевіча, які ў сукупнасці ўяўляе сабой двухадзіны паліжанравы (проза + паэзія) феномен, з’яўляецца перспектыўным з прычыны нераспрацаванасці мадэлі комплекснага аналізу поліжанравага ідыястылю.