У артыкуле асвятляецца праблема адпаведнасці беларускіх сельскагаспадарчых тэрмінаў патрабаванню быць сістэмнымі ў межах пэўных тэматычных мікрагруп. Сістэмнасць спецыяльных найменняў разглядаецца ў двух аспектах: у плане зместу і ў плане выражэння. Аналізуюцца рода-відавыя адносіны паміж лексічнымі адзінкамі нацыянальнай сельскагаспадарчай тэрміналогіі.