На основе параўнальна-супастаўляльнага аналізу фразеалагічных адзінак з компонентам свіння ў беларускай, рускай і англійскай мовах паводле семантыкі выяўлены эквівалентныя ФА ў трох мовах альбо толькі ў дзвюх (беларускай і рускай, беларускай і англійскай) і безэквівалентныя ФА. 3 улікам семантычнага, структурна-граматычнага і кампанентнага паказчыкаў устаноўлены тыпы міжмоўных адносін ФА – поўныя эквіваленты, поўныя аналагі, частковыя аналагі.