У артыкуле iдзе гаворка пра вывучэнне творчасці А. Куляшова ў непасрэднай сувязі з інфармацыяй не толькі пра месца, дзе ён нарадзіўся, але i пра месца, дзе жылі яго бацькі. Тлумачыцца, што арганізацыя i правядзенне вучнёўскай даследчай дзейнасці дапамагае не толькі лепш засвоіць праграмны матэрыял адносна асобы паэта, але i папулярызаваць яго творы сярод сучаснай грамадскасці.