Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Аб развіцці этнічных працэсаў на беларускіх землях у сярэдневяковы перыяд (VI – першая палова XIII ст.)

Дата публикации: 2007

Дата публикации в реестре: 2021-05-18T14:10:56Z

Аннотация:

У артыкуле прааналізаваны змены і развіцці этнічных працэсаў на беларускіх землях у раннім сярэднявеччы, тыя асноўныя фактары, якія вызначалі гэтыя змены і, у прыватнасці, рассяленне ўсходніх славян і іх узаемадзеянне з балтамі. Балты з’явіліся субстратам, надаўшым усходнеславянскім плямёнам новыя этнічныя якасці. Разгледжаны таксама сувязі паміж самімі ўсходнеславянскімі племяннымі ўтварэннямі як на рэгія-напьным узроўні, так у і межах Старажытнай Русі. Зроблена выснова аб тым, што дрыгавічы і крывічы, якія ўмацаваліся на тэрыторыі Беларусі, як і іншыя ўсходнеславянскія плямёны, былі ўцягнутыя тады ў працэс фарміравання новай агульнаўсходнеславянскай супольнасці - старажытнарускай народнасці. Разам з тым аўтар лічыць, што няма падстаў пераацэньваць ступень этнічнага адзінства насельніцтва Старажытнай Русі, і зыходзіць з таго, што ў развіцці этнічных працэсаў на ўсходнеславянскіх землях перапляталіся супярэчлівыя тэндэнцыі, якія не толькі спрыялі кансалідацыі насельніцтва гэтых зямель, але і стрымлівалі яе. Асаблівасці ж, якія меліся ў племянных утварэннях, так і не былі пераадолены ў старажытнарускі перыяд.

Ключевые слова:
гісторыя Беларусі

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)