Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Барацьба за Магілёўскую (Беларускую) епархію (1686–1772 гг.)

Дата публикации: 2006

Дата публикации в реестре: 2021-05-18T14:11:02Z

Аннотация:

Адной са знакавых падзей для дысідэнцкага пытання як аб’екта міжнароднай палітыкі з пачатку XVIII ст. была барацьба за Магіпёўскую праваслаўную кафедру, якая разгарнулася паміж католікамі, уніятамі і праваслаўнымі ў пачатку XVIII cт. Змаганне за валоданне праваслаўнай кафедрай у Магілёве было спецыфічнай рысай дысідэнцкага пытання ўсёй Рэчы Паспалітай і падкрэслівала важнае значэнне ў ім беларускага фактару. Практыка прызначэння беларускіх епіскапаў са згоды Маскоўскага патрыярхата (з 1707 г.), стварэнне пасады расійскага камісара ў Магілёве (з 1710 г.) і ўмяшанне кіеўскага мітрапаліта ў справы Беларускай епархіі выклікалі супраціўленне духоўных і свецкіх улад Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Падпарадкаванне апошняй у польска-літоўскай дзяржавв праваслаўнай епархіі ўладзе ўсходняга суседа было прычынай уключэння ў барацьбу вакол Магілёва вышэйшай каталіцкай духоўнай улады - апостальскай сталіцы. Абвастрэнне і асаблівае значэнне гэтай барацьбы ў канцы XVIII ст. звязана з асобай Георгія Каніскага, дзейнасць якога ўплывала на далейшае развіццё дысідэнцкага пытання і на спосабы яго вырашэння.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)