У артыкуле разглядаецца праблема вызначэння жанравай спецыфікі такога спецыфічнага твора М. Гэрэцкага, як “Скарбы жыцця". У бепарускім літаратуразнаўстве існуюць даволі неадназначныя, а часам і супярэчлівыя жанравыя вызначэнні “Скарбаў жыцця” М. Гарэцкага, таму жанрава-стылёвыя асаблівасці гэтага твора патрабуюць дадатковых тлумачэнняў сістэмнай характарыстыкі. Тэарэтычным падмуркам асноўных палажэнняў артыкула стала даследаванне А. Макарэвіча "Прамова як жанравая мадыфікацыя: асаблівасці сэнсаўтварэння і стылёвая арганізацыя”, дзе акрэсліваецца спецыфіка лрамовы як жанра. Аналізу структурных і сэнсаўтваральных асабпівасцяў дадзенага жанру (стылёвых ўплываў абразка, маналога, з якімі перакрыжоўваецца прамова, узроўняў абвостранасці свядомасці носьбіта прамовы, мэт прамоўцы –
спадзяванняў літаратурнага героя на інтэлектуальную сутворчасць з рэцыпіентам,
вылучэнне рэцыпцыйнага кола, адлюстраванне падзей, якія звязаны з раскрытымі ў
творы праблемамі на падставе разважанняў, сцверджанняў літаратурнага героя, выкарыстанне носьбітам прамовы пэўных прыёмаў засяроджвання ўвагі рэцыпіента), дазваляе прыйсці да высновы, што “Скарбы жыцця” М. Гарэцкага можна разглядаць як сваеасаблівую прамову ў літаратурнай друкаванай форме з прыкметамі абразковасці на ўзроўні характарыстычнасці, паказальнасці рэфлексавання літаратурнага героя.