Артыкул прысвечаны фарміраванню і развіццю сістэмы ваеннай падрыхтоўкі школьнай моладзі як часткі афіцыйнай маладзёжнай палітыкі ў міжваеннай польскай дзяржаве, у склад якой уваходзілі і акупаваныя заходнебеларускія землі. Падрабязна характарызуюцца этапы стеарэння гэтай сістэмы і яе нарма- тыўная база, змест вайсковага навучання школьнікаў, узаемадзеянне кіраўніцтва польскай сістэмы адукацыі і армейскіх структур. Асобна разглядаюцца асаблівасці ваеннай падрыхтоўкі школьнай моладзі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У артыкуле выкарыстоўваюцца разнастайныя дакументальныя матэрыялы.