У артыкуле ўстаноўлена, што ў час польска-савецкіх мірных перамоў у Мінску і Рызе Беларусь не змагла выступіць у якасці суб’екта міжнародных адносін. Фактычна, а ў многім і фармальна-юрыдычна савецкі і польскі бакі не разглядалі ні БНР, ні БССР як суверенную дзяржаву і не лічылі мэтазгодным удзел беларускіх прадстаўнікоў у перамовах. Палажэнні Рыжскага дагавора аб незалежнасці Беларусі мелі чыста дэкларатыўны характар.