У артыкуле разглядаюцца ідэйна-зместавыя асаблівасці філасофска-публіцыстычнай спадчыны Фамы Іяўлевіча, аўтара паэмы «Лабірынт, або Заблытаная дарога...». Творчасць Іяўлевіча сведчыць аб пераемнасці гуманістычных традыцый мысляроў і асветнікаў Беларусі і Украіны XVI – пачатку XVII стст., з’яўляецца спробай акрэсліць ідэал духоўнага і нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў.