У артыкуле асвятляецца аграрны рух у беларускіх губернях на этапе абвастрэння рэвалюцыйных падзей, якія ахапілі Расію восенню 1917 г. Аўтар адзначае, што з верасня па кастрычнік павялічваецца колькасць сялянскіх выступленняў. Шэраг зямельных, харчовых і нават урадавыя
(валасныя) камітэты спрыялі сялянам у паляпшэнні іх маёмаснага стану за кошт памешчыцкай і
казённай уласнасці. Канфлікты, якія ўзнікалі ў выніку іх дзейнасці паміж зацікаўленымі бакамі,
як правіла, завяршаліся на карысць мясцовых сялянскіх грамадстваў. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі, сялян беларускіх губерняў задавальняў легальны, паўлегальны і часам стыхійны
характар руху супраць уласнікаў, памешчыкаў, арандатараў у барацьбе за паляпшэнне свайго
маёмаснага стану. Пагромны рух на Беларусі не набыў дастатковай моцы і самае галоўнае не
займеў антыўрадавы характар. Крымінальныя выступленні з рабаваннем ініцыяваліся, як пра-
віла, дэзерцірамі і дадзеныя факты падлягалі расследаванню. Сяляне не лічылі пагромы маёнткаў асноўным сродкам вырашэння сваіх гаспадарчых патрэб. Невыпадкова ўсе яны прынялі актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў Устаноўчага сходу, спадзеючыся на вырашэнне аграрнага
пытання законным, а не гвалтоўным шляхам